Сёння, 10 лютага 2026г., пачаўся раённы фестываль адкрытых урокаў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры "Інавацыйныя метады навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры".
🔹Фестываль распачала настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Гімназія № 7 г.Мінска імя В.І.Лівенцава" Ірына Іванаўна Дунчык урокам беларускай літаратуры ў 6 класе па аповесці Кузьмы Чорнага "Насцечка".
🔻Інтэрактыўны ўрок з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій, у тым ліку тэхналогій штучнага інтэлекту, меў вялікае выхаваўчае значэнне для фарміравання ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей.
🔹Госці высока ацанілі работу вучняў і настаўніка на ўроку.

мероприятие