Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць свая адна родная мова, якая здаецца САМАЙ прыгожай і мілагучнай. Для нас гэта родная беларуская мова.
❤️❤️❤️❤️❤️❤️❤️❤️❤️
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Напярэдадні Дня роднай мовы нашыя гімназісты ўдзельнічалі ў віктарынах і інтэрактыўных гульнях, спявалі і танцавалі, чыталі вершы і інсцэніравалі творы беларускіх класікаў.



мероприятие