Присоединяйтесь к нам:

  • Версия для слабовидящих
  • карта сайта
  • RU
Управление по образованию администрации Партизанского района г.Минска
Государственное учреждение образования «Гимназия № 7 г. Минска имени В.И.Ливенцева»
04.04.24

"Тыдзень дзіцячай кнігі" ў нашай гімназіі працягвае сваю плынь

"Тыдзень дзіцячай кнігі" ў нашай гімназіі працягвае сваю плынь, і сённяшні дзень застанецца ў памяці вучняў дзякуючы сустрэчы з дзіцячай пісьменніцай і журналісткай Тамарай Бунта.

 Мы сталі сведкамі прэзентацыі яе новай кнігі “Далонькі з пушынкамі” (выдавецтва "Адукацыя і выхаванне"), на якой аўтар падзялілася гісторыяй стварэння кнігі, расказала пра свае творчыя планы.

Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў сустрэчы: вучні з вялікай цікавасцю слухалі апавяданне пісьменніцы, адгадвалі загадкі, дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца больш пра свет літаратуры.

Вельмі яскравым атрымаўся момант знаёмства, які нечакана для ўсіх ператварыўся ў танец з маракасамі.

На заканчэнне сустрэчы Тамара Бунта з задавальненнем раздавала аўтографы і фатаграфавалася са сваімі юнымі чытачамі. 

 Мы спадзяёмся, што гэтая сустрэча стане толькі пачаткам доўгага і плённага супрацоўніцтва з Тамарай Пятроўнай і што наперадзе нас чакаюць новыя цікавыя праекты і незабыўныя сустрэчы з таленавітымі аўтарамі.

мероприятие
ВВЕРХ