Сёння мы адкрылі «Тыдзень дзіцячай кнігі», прысвечаны Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі 🌍. Адзначаюць яго ва ўсім свеце 2 красавіка, ў дзень нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсена 🎉
🔶Пачалі мы наш тыдзень сустрэчай з добрым сябрам — пісьменнікам і паэтам Уладзімірам Мінавічам Мазго ✨. У цёплай атмасферы вучні пазнаёміліся з сакрэтамі творчасці, даведаліся, як становяцца пісьменнікамі і пра што яны мараць 💭.
🎤 Госць чытаў свае вершы, загадваў загадкі і расказаў гісторыі са свайго дзяцінства. Было вельмі цікава!
🔜 Наперадзе нас чакаюць новыя цікавыя мерапрыемствы: літаратурныя віктарыны, фотамарафон чытання і многае іншае! Будзем адкрываць новыя грані чытання разам.

мероприятие